Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2018, 14:31

Жарко даручыў выпрацаваць план арганізацыі гастрольнай дзейнасці ўстаноў культуры ў рэгіёнах

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План мерапрыемстваў па арганізацыі гастрольнай дзейнасці ўстаноў культуры ў рэгіёнах даручыў выпрацаваць выканкамам на падагульняючай калегіі Міністэрства культуры намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Неабходна звярнуць увагу на пытанні развіцця культуры ў рэгіёнах, адзначыў Васіль Жарко. Паводле яго слоў, у раённых цэнтрах не такія частыя выступленні вядомых артыстаў, выставы нацыянальных музеяў, спектаклі вядучых тэатраў. Пры гэтым у краіне 28 дзяржаўных тэатраў, 21 тэатральна-відовішчная арганізацыя, 150 музеяў, два цыркі. Колькасць канцэртаў у 2010 годзе для жыхароў аграгарадкоў склала 1 тыс. 58, а ў 2016-м толькі 508. За апошнія гады колькасць канцэртаў, арганізаваных філармоніямі, зменшылася ў два разы.

Для арганізацыі гастрольнай работы створаны ўсе ўмовы, ёсць стабільнае фінансаванне, прадугледжаны сродкі на стварэнне новых спектакляў і праграм, падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Васіль Жарко даручыў выканкамам выпрацаваць план мерапрыемстваў па арганізацыі гастрольнай дзейнасці ўстаноў культуры рэспублікі ў рэгіёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі