Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 красавіка 2024, 17:59

"Аднагодкам уваход свабодным". Даведаліся, хто можа бясплатна наведаць музей Якуба Коласа

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Хто ў бягучым годзе зможа бясплатна наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, расказала карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Вольга Наважылава.

"У бягучым годзе наш музей святкуе сваё 65-годдзе. Да гэтай даты прымеркавана акцыя "65.0". Для тых, каму ў бягучым годзе таксама спаўняецца 65, уваход у музей бясплатны", - расказала Вольга Наважылава. А таксама дадала, што для таго, каб скарыстацца акцыяй, неабходна прад'явіць пашпарт.

Вольга Наважылава адзначыла, што бясплатны ўваход - не адзінае, што ўваходзіць у акцыю. "Так "65.0" пачалася ў нас з вельмі цікавага мерапрыемства. У нас ёсць цыкл лекцый, які называецца "Простыя словы", і ў садзейнічанні з "65.0" ён крыху пашырае свае магчымасці. Першым госцем гэтага мерапрыемства стаў вядомы спявак Аляксандр Саладуха, якому ў гэтым годзе таксама споўнілася 65 гадоў. У час акцыі ён расказаў пра свой творчы шлях і падзяліўся сакрэтамі поспеху. Адказаў на пытанні наведвальнікаў і, вядома ж, праспяваў некалькі песень", - расказала загадчыца.

Яна таксама падзялілася, што музей плануе развіваць акцыю на працягу ўсяго юбілейнага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі