Поўная версія

Выстава з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адкрылася ў пасольстве Беларусі ў Інданезіі

Культура 10.08.2017 | 12:34

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася 10 жніўня ў пасольстве Беларусі ў Інданезіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дыпмісіі.

У экспазіцыю ўвайшлі архіўныя фатаграфіі Беларускага тэлеграфнага агенцтва, на якіх адлюстраваны вядомыя класікі беларускай літаратуры, творы нацыянальнага мастацтва. Выстава таксама знаёміць з дзейнасцю выдатнага асветніка Францыска Скарыны.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА часовы павераны ў справах Беларусі ў Інданезіі Дзяніс Кавалёў, дзве краіны сёння паспяхова развіваюць адносіны па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах.

"Мы адзначаем рост узаемнай цікавасці грамадзян да азнаямлення з культурнай спадчынай Беларусі і Інданезіі. Беларускім і інданезійскім урадамі ў кастрычніку 2015 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. Адкрыццё ў пасольстве Беларусі ў горадзе Джакарта экспазіцыі, прысвечанай вялікім класікам - Янку Купалу і Якубу Коласу, а таксама асветніку і першадрукару Францыску Скарыну, дасць магчымасць гасцям дыпмісіі бліжэй азнаёміцца з гістарычным і культурным укладам нашай краіны", - падкрэсліў Дзяніс Кавалёў.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Іван Саверчанка. Фота з архіва Беларускаму вучонаму-філолагу Івану Саверчанку ўручана прэмія "Зоркі Садружнасці"
Учора 16:31
Бондар: рэстаўрацыя Старога замка ў Гродне - вялікі ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны
7 снежня, 18:41
Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Скарыны экспануецца ў Нацыянальнай бібліятэцы
7 снежня, 18:01
Створаны аргкамітэт па правядзенні Дня беларускага пісьменства - 2018 у Іванаве
7 снежня, 09:23
"Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена ў дар Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі
6 снежня, 15:51
Дызайн сцэны "Еўрабачання-2018" прысвечаны тэме мора і навігацыі
5 снежня, 17:56
Заяўкі на літконкурс да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Бачылы прымаюцца да 15 лютага
4 снежня, 16:20
Міжнародны праект "Шэсце Залатога чалавека па музеях свету" ўзяў старт у Беларусі
4 снежня, 14:09
Шляхі прадаўжэння даследаванняў жыцця і дзейнасці Скарыны абмяркоўваюць вучоныя на канферэнцыі ў Мінску
30 лістапада, 15:19
Поўная версія