Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2018, 17:21

Выстаўка ў Віцебску знаёміць з рэдкімі фота выдатных мясцін рэгіёна

21 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэдкія фотаздымкі выдатных мясцін Віцебскага рэгіёна другой палавіны ХХ стагоддзя прадстаўлены на выстаўцы ў абласным цэнтры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Выстаўка "Захапленне даўжынёю ў жыццё" падрыхтавана па матэрыялах архіва вядомага археолага-славіста, буйнейшага знатака археалогіі сярэдневяковай Русі і старажытнасцей Беларусі Леаніда Аляксеева. Адным з яго захапленняў была фатаграфія. У сваіх паездках, разведках, экспедыцыях вучоны не расставаўся з шыракаплёначнай фотакамерай, на якую здымаў археалагічныя помнікі, пейзажы, мясцовых жыхароў.

Для выстаўкі былі адабраны негатывы, дзе адлюстраваны гарады, пасёлкі і мястэчкі Віцебскай вобласці, іх выдатныя мясціны, знятыя ў розныя дзесяцігоддзі другой палавіны ХХ стагоддзя. Многія фатаграфіі прадстаўлены ўпершыню, некаторыя ўжо былі выкарыстаны ў кнізе "По Западной Двине и Днепру в Белоруссии". Усяго наведвальнікі змогуць убачыць 111 фатаграфій і пяць панарам з краявідамі вулачак, плошчаў, храмаў, астаткамі паркавых ансамбляў і сядзіб Браслава, Глыбокага, Паставаў, Оршы і іншых населеных пунктаў. Многія са знятых помнікаў не захаваліся, некаторыя моцна змяніліся.

"Асабліва цікавыя фатаграфіі 1950-х гадоў Полацка і 1951 года Віцебска. Упершыню можна ўбачыць панарамы абласнога цэнтра вакол царквы Благавешчання да яе разбурэння і вакол траншэі, дзе была знойдзена берасцяная грамата, краявіды горада ў пачатку 1950-х. Дзякуючы гэтым здымкам у нас ёсць магчымасць зазірнуць у мінулае", - адзначылі ў музеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі