Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2019, 12:42

Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў выставу пра Яўгена Глебава

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прысвечаная народнаму артысту СССР кампазітару, дырыжору і педагогу Яўгену Глебаву, адкрыецца ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 15 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры тэатра.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты, унікальныя фатаграфіі са сцэнамі з спектакляў, фота з архіваў са знакамітымі дзеячамі беларускага мастацтва, з якімі працаваў і сябраваў знакаміты кампазітар. Таксама гледачы ўбачаць арыгінальныя афішы спектакляў, пастаўленых на музыку Яўгена Глебава ў Вялікім тэатры Беларусі, з архіва тэатра, а таксама афішы, прадастаўленыя ўдавой кампазітара Ларысай Глебавай, да спектакляў, прэм'еры якіх у розныя гады адбыліся ў Расіі, Украіне, Польшчы, Фінляндыі.

"90 гадоў таму нарадзіўся чалавек, імя якога з'яўляецца легендай беларускай музыкі. Яўген Глебаў - аўтар твораў, якія даўно сталі класікай: балетаў, опер і аперэт, музычных балад, уверцюр, араторый, кантат, сімфоній, харэаграфічных навел, - нагадалі ў тэатры. - Кампазітарам напісана музыка да дзясяткаў кінафільмаў, сярод якіх знакамітыя "Я родам з дзяцінства", "Вянок санетаў", "Дзікае паляванне караля Стаха", спектакляў. У Вялікім тэатры Беларусі былі пастаўлены яго опера "Майстар і Маргарыта", балеты "Мара", "Альпійская балада", "Курган", "Тыль Уленшпігель", "Маленькі прынц".

Выстава будзе працаваць па 30 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі