Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 студзеня 2018, 15:57

Узнагароды пераможцам конкурсу "Мастацтва кнігі" будуць уручаны на Мінскай кніжнай выстаўцы

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узнагароды пераможцам конкурсу "Мастацтва кнігі" будуць уручаны ў час XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе 28 лютага - 4 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

На ўзнагароды нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" прэтэндавала 148 выданняў ад 34 арганізацый. Па выніках рэйтынгавага галасавання мастацка-экспертнай камісіі на разгляд аўтарытэтнага журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў, былі адабраны 62 выданні.

Пераможцы вызначаны ў 16 намінацыях. Галоўны прыз - Гран-пры, намінацыя "Трыумф". Пераможца атрымае дыплом імя Францыска Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт".

Спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт" удастоены пераможцы ў тэматычных намінацыях: "ЛІТ-фармат" (выданні літаратурна-мастацкага напрамку); "Падручнік новага стагоддзя" (выданні вучэбнага напрамку); "Фотапогляд" (фотаальбомы, фотакнігі); "Разам з кнігай мы расцём" (кнігі для дзяцей і юнацтва); "Залатыя скрыжалі" (даведнікі і энцыклапедычныя выданні; "АРТ-кніга" (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія), "Эўрыка" (навуковыя, навукова-папулярныя выданні); "Духоўнасць" (выданні духоўна-асветнага напрамку).

Таксама спецыяльныя дыпломы і памятныя знакі-сімвалы "Малы залаты фаліянт" будуць уручаны пераможцам спецнамінацый: "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны"; "Паслядоўнікі Скарыны"; "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты); "У люстэрку часу" (кнігі, выдадзеныя па заказе).

Будзе названы пераможца персанальнай намінацыі "Майстэрства" (лепшаму ілюстратару кнігі, лепшаму дызайнеру кнігі, лепшаму фотамастаку) з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала "Малы залаты фаліянт".

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі