Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 мая 2018, 10:38

У Францыі адкрываецца 71-ы Канскі кінафестываль

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны Канскі фестываль адкрываецца сёння ў Францыі. У гэтым годзе ён стане 71-м па ліку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Першым фільмам, прадстаўленым на фестывалі, будзе карціна іранскага рэжысёра Асгара Фархадзі "Усе гэта ведаюць" з Пенелопай Крус і Хаўерам Бардэмам.

Усяго за галоўную ўзнагароду фестывалю - Залатую пальмавую галіну - у бягучым годзе будуць змагацца больш за 20 фільмаў. Журы ўзначаліць аўстралійская актрыса Кейт Бланшэт.

Адбудуцца таксама пазаконкурсныя паказы. У прыватнасці, будуць прадэманстраваны фільмы "Хан Сола: Зорныя войны. Гісторыі" рэжысёра Рона Говарда і "Дом, які пабудаваў Джэк" Ларса фон Трыера.

Канскі фестываль з'яўляецца адным са старэйшых (праводзіцца з 1946 года) і самых прэстыжных кінафестываляў у свеце. Штогод ён адкрываецца ў маі ў французскім курортным горадзе Каны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі