5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўваецца турыстычны маршрут па кінамясцінах Мінска, паведаміў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Разам з турагенцтвам мы прапрацоўваем маршрут. Госці будуць заязджаць у Музей гісторыі кіно, у Нацыянальны гістарычны музей, з якім мы будзем актыўна супрацоўнічаць, на кінастудыю, натурную пляцоўку, месцы, якія звязаны са здымкамі значных фільмаў, а таксама з людзьмі кіно", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.
Плануецца, што маршрут будзе даступны ўжо гэтай восенню, для журналістаў яго прэзентацыя чакаецца ў лістападзе.-0-