Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2017, 09:00

Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся 13 снежня на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Цэнтр з'яўляецца сумесным праектам МДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. "Супрацоўнікамі цэнтра запланаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры ў Маскве", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

У цырымоніі адкрыцця цэнтра прынялі ўдзел саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Гачко, прадстаўнікі дэканата і кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта МДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі