Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 ліпеня 2018, 16:34

"Славянскі базар" садзейнічае папулярызацыі маладых талентаў - Малінін

16 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. "Славянскі базар" садзейнічае папулярызацыі маладых талентаў. Такое меркаванне выказаў сёння на "Зорнай гадзіне" ў фестывальным Віцебску народны артыст Расіі і Украіны Аляксандр Малінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добра, што ёсць такія фестывалі. На іх маладыя таленавітыя артысты могуць заявіць аб сабе, рушыць наперад у кар'еры. Гэта вельмі важна на пачатку творчага шляху, а такіх форумаў не так ужо і шмат", - сказаў Аляксандр Малінін.

Артыст падкрэсліў, што ў Віцебску ён часта бываў на гастролях і заўсёды рады новым сустрэчам з беларускімі гледачамі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Малінін падзяліўся падрабязнасцямі свайго асабістага жыцця. Шмат часу артыст удзяляе спорту: летам ездзіць па 75-80 км на веласіпедзе, зімой акцэнтуецца на ёзе, бегу і кардыятрэніроўках.

Аляксандр Малінін рады, што дзеці пайшлі па яго слядах і актыўна займаюцца музыкай. Творчасць займае ў яго жыцці асаблівае месца. "Для мяне гэты выбар шляху стаў вялікай удачай. І завяршаць творчую кар'еру я пакуль не думаў: яшчэ многае не спета", - падкрэсліў артыст. Ён лічыць, што ў кожнай песні павінны быць сэнс і мелодыя. Толькі дзякуючы гэтаму вось ужо на працягу трыццаці гадоў яму ўдаецца заставацца запатрабаваным у публікі і збіраць на канцэрты поўныя залы. Паводле слоў Аляксандра Малініна, для любога артыста важна да канца не быць задаволеным сваёй творчасцю - гэта прымушае імкнуцца да новых вышынь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі