Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2018, 14:24

Прэзентацыя зборніка кітайскай паэзіі ХХ стагоддзя ў перакладзе на беларускую мову адбудзецца ў БЕЛТА 8 лютага

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Кітайская паэзія: паэтычны партрэт ХХ стагоддзя" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 8 лютага ў 15.00.

У мерапрыемстве прымуць удзел начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Аляксандр Бадак і паэт, перакладчык Мікола Мятліцкі.

У час прэс-канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая ХХ стагоддзя" (пераклад Міколы Мятліцкага), выпушчанага выдавецтвам "Мастацкая літаратура". У зборнік уключаны творы 100 таленавітых кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя - перыяду станаўлення сучаснага Кітая. Кніга з'яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенага ў 2012 годзе зборніка "Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая" (таксама ў перакладзе Міколы Мятліцкага) і пашырае ўяўленне пра багатую і самабытную кітайскую паэзію.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра БЕЛТА. Адрас прэс-цэнтра: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі