Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 кастрычніка 2019, 17:47

Пеўчая традыцыя Полацкага раёна ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі

17 кастрычніка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Міністэрства культуры надало статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень "уперахлёст" у вёсцы Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Полацкага раённага Цэнтра культуры Наталля Дзёміна.

Выконвае гэтыя песні і падтрымлівае традыцыю сёння народны фальклорны калектыў "Галасы спадчыны". Ён заснаваны ў 1971 годзе пры Багатырскім сельскім Доме культуры. Удзельнікі калектыву, работнікі культуры раёна сабіралі матэрыял шмат гадоў. Сустракаліся са старэйшым пакаленнем мясцовых жыхароў вёскі, вывучалі, як і калі выконваліся песні. Шукалі інфармацыю таксама ў суседніх вёсках.

"Унікальнасць манеры выканання ў тым, што калектыў дзеліцца на дзве часткі. Першая група запявае, цягне доўгую ноту, і на ёй уступае другая група выканаўцаў. Атрымліваецца ў прамым сэнсе слова пераліў. Фальклорны калектыў "Галасы спадчыны" наведаў мноства фестываляў, і эксперты часта звярталі ўвагу на гэту асаблівасць", - адзначыла Наталля Дзёміна.

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебскай вобласці ўключае 957 пазіцый. У бягучым годзе пералік папоўнілі яшчэ тры аб'екты: помнік бітве 1812 года ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна, Шухаўская воданапорная вежа ў Талачынскім раёне і помнік "Суражскія вароты".

Беларусь была адной з першых краін, падпісаўшых Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 года аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Беларусь увайшла ў склад Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.-0-.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі