Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 мая 2018, 14:51

Пераддыпломныя праекты студэнтаў БДАМ будуць прадстаўлены на выстаўцы "Марк Шагал і тэатр"

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Марк Шагал і тэатр", якая пройдзе з 28 мая па 10 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры", прадставіць пераддыпломныя праекты студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Гэты мастацкі праект студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ, якія займаюцца вывучэннем тэатральна-сцэнічнага касцюма, - вынік двухгадовай сумеснай работы выкладчыка Таццяны Лісавенка і студэнтаў Таццяны Кавалёвай, Надзеі Малафей, Настассі Няхай, Фарызы Цемуразіевай, Інесы Спірыдонавай.

Эскізы і касцюмы выкананы пад уражаннем ад творчасці Марка Шагала, які пачынаў свой творчы шлях з афармлення сцэны для двух спектакляў па п'есах Мікалая Гогаля. У апошнія месяцы пражывання мастака ў Віцебску ў горадзе пабываў з гастролямі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры, і Шагалу даручылі аформіць сцэну для гогалеўскага "Рэвізора". З 1920 года мастак працаваў у Маскоўскім Яўрэйскім камерным тэатры пад кіраўніцтвам Аляксея Граноўскага, прымаў удзел у мастацкім афармленні тэатра: спачатку маляваў насценныя карціны для аўдыторый і вестыбюля, а затым касцюмы і дэкарацыі да спектакляў. У 1921 годзе тэатр Аляксея Граноўскага адкрыўся спектаклем "Вечар" Шолам-Алейхема, які аформіў Марк Шагал. У 1945 годзе мастак аформіў спектакль "Жар-птушка" Ігара Стравінскага.

Куратар выстаўкі - вядомы беларускі мастацтвазнавец Таццяна Бембель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі