Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 верасня 2018, 11:03

Партрэты знакамітых дзеячаў Беларусі можна ўбачыць на выстаўцы ў гістарычным музеі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Знакамітыя дзеячы Беларусі" адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі 13 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў музеі.

Праект прымеркаваны да міжнароднай акцыі Савета Еўропы "Дні еўрапейскай спадчыны" і Года малой радзімы.

У экспазіцыю ўключаны партрэты выдатных беларускіх дзеячаў з калекцыі графікі Нацыянальнага гістарычнага музея. Гэта работы з серыі каляровых літаграфій, аўтары якіх Лілія і Валянцін Варэца. Гледачы ўбачаць партрэты Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Сімяона Полацкага, Паўлюка Багрыма і іншых. Выдадзены каталог выстаўкі, у якім размешчаны тэкставыя і фотаматэрыялы.

"Беларусь - радзіма мноства вядомых дзяржаўных і ваенных дзеячаў, дыпламатаў, вучоных, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія ўнеслі свой уклад у працвітанне краіны. Фарміраванне тэматычных музейных калекцый і ўвекавечанне памяці гістарычных постацей сродкамі мастацтва садзейнічаюць захаванню памяці пра іх", - адзначыў дырэктар гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Выставачны праект рэалізаваны музеем сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі