Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2018, 18:45

Памятныя манеты серыі "Шлях Скарыны" прэзентуе 25 студзеня Нацыянальны гістарычны музей

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памятныя манеты серыі "Шлях Скарыны" прэзентуе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі 25 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Нумізматычны камплект, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, - дар музею Нацыянальнага банка Беларусі. Манеты серыі "Шлях Скарыны" былі выпушчаны ў абарачэнне ў 2015-2017 гады. На іх прадстаўлена шэсць гарадоў, цесна звязаных з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара: Полацк, Кракаў, Падуя, Венецыя, Прага, Вільня.

Адчаканены на манетах таксама знакі і сімвалы, што ўвасабляюць сутнасць іх сувязі з асветнікам. Напрыклад, на манеце з пражскай тэматыкай як сімвал Прагі і знак найвышэйшага ўздыму творчых сіл Скарыны змешчана выява знакамітага ратушнага гадзінніка "Арлой". Для таго каб сканструяваць на манеце цыферблатныя дыскі з зададзенай гадзінай астранамічнага часу, становішчам сонца і фазай месяца ў дзень 6 жніўня 1517 года (дзень выхаду першай друкаванай кнігі Скарыны), стваральнікі манеты звярнуліся да прафесійных астраномаў.

Прадстаўлена і сама Кніга кніг у мастацкай і тэкставай інтэрпрэтацыі Скарыны: паказаны прыгажосць шрыфтоў, разнастайнасць гравюр, вытанчанасць дэкору. Выклікае здзіўленне, як шмат інфармацыі можа змясціць невялікая паверхня манеты.

Манеты юбілейнай серыі чаканіліся на Літоўскім манетным двары прафесіяналамі найвышэйшай кваліфікацыі. Выкарыстаная імі тэхналогія аксідзіравання амаль ручная: кожная манета мае адбітак унікальнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі