Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 сакавіка 2018, 13:24

Мясцовыя ўлады прапануюць, як стымуляваць інтарэс уласнікаў па рэстаўрацыі аб'ектаў спадчыны

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады прадставяць прапановы па стымуляванні зацікаўленасці ўласнікаў аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў іх рэстаўрацыі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нядаўняй калегіі Міністэрствам культуры прынята рашэнне аб неабходнасці распрацоўкі падыходаў па стымуляванні ўдзелу фізічных і юрыдычных асоб у рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама захаванні аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны.

У Мінкультуры лічаць, што мясцовыя органы ўлады, ведаючы сітуацыю знутры, могуць унесці прапановы, якім чынам стымуляваць інтарэс уласнікаў аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Магчыма, гэта могуць быць пэўныя фінансавыя паслабленні, адзначыла Наталля Хвір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі