Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лістапада 2017, 17:53

Мінкультуры Беларусі і Грузіі падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры і аховы помнікаў Грузіі падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінкультуры Беларусі.

Падпісанне дакумента адбудзецца ў час правядзення Дзён культуры Беларусі, якія ўпершыню пройдуць у Грузіі 15-18 лістапада. Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Юрый Бондар.

Грузінскаму гледачу будзе прадстаўлена разнапланавая культурная праграма. Так, у Тбілісі выступяць калектывы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў, пераможца фіналу нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі. Гала-канцэрт пройдзе на сцэне Грузінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Шота Руставелі ў Тбілісі.

Акрамя таго, будуць экспанавацца выстаўкі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы "Грузія, дружная з сонцам краіна" ў Доме пісьменнікаў, Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы".

Адбудуцца таксама паказы ігравых, дакументальных і анімацыйных фільмаў у Дні кіно, пляцоўкай для якіх стане Дом кіно.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі