Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2018, 14:01

Мастацкім кіраўніком "Табакеркі" назначаны Уладзімір Машкоў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Расіі Уладзімір Машкоў назначаны мастацкім кіраўніком маскоўскага тэатра-студыі "Табакерка", стваральнікам якога быў Алег Табакоў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Сёння Уладзімір Машкоў быў прадстаўлены трупе.

Акцёру тэатра і кіно, рэжысёру Уладзіміру Машкову 54 гады. У 1990 годзе скончыў Школу-студыю МХАТ (курс Алега Табакова). На рахунку Машкова каля 50 фільмаў, у тым ліку ролі ў карцінах "Падмаскоўныя вечары", "Алігарх", "Амерыканская дачка", "Экіпаж", "Рух уверх" і інш.

Уладзімір Машкоў выступаў і як тэатральны рэжысёр, паставіўшы на сцэне Маскоўскага тэатра-студыі Алега Табакова спектаклі "Страсці па Бумбарашу", "Смяротны нумар" і інш. На сцэне МХТ імя А. П. Чэхава паставіў спектакль "№ 13", а ў Тэатры "Сатырыкон" спэктакль "Трохграшовая опера". З'яўляецца лаўрэатам прэмій "Залаты арол" і "Ніка".

Народны артыст СССР Алег Табакоў памёр 12 сакавіка 2018 года. У 1987 годзе ён адкрыў тэатр "Табакерка". У чэрвені 2000 года стаў мастацкім кіраўніком МХТ імя Чэхава, а з 2004 года паралельна выконваў абавязкі дырэктара тэатра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі