Поўная версія

Майстры ткацтва сустрэнуцца на абласным конкурсе ў Старых Дарогах

Культура 10.08.2017 | 11:41
Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Старых Дарогах 19 жніўня пройдзе абласное свята-конкурс па ткацтве "Матчыны кросны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Чакаецца, што мерапрыемства збярэ амаль 160 удзельнікаў. Галоўная мэта свята-конкурсу - захаванне і адраджэнне традыцый народнага ткацтва. Будзе прадстаўлена разнастайная палітра традыцыйных і сучасных вырабаў.

Пачнецца свята ўрачыстым шэсцем, у якім кожная дэлегацыя прадставіць адметны ткацкі выраб свайго рэгіёна. Парад пройдзе па вул. Парыжскай Камуны, Кірава, Камсамольскай, Пралетарскай і завершыцца на Цэнтральнай плошчы. На галоўнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята-конкурсу. Будуць выступаць аматарскія калектывы са Слуцкага, Старадарожскага і Чэрвеньскага раёнаў.

Запланавана выстаўка-конкурс работ, загадзя падрыхтаваных да свята, а таксама конкурс на хуткасць і якасць ткацтва, які прадоўжыцца тры гадзіны. За гэты час майстры павінны будуць паказаць уменні, тэхналагічны і мастацкі ўзровень ткацтва ў адпаведнасці з традыцыямі свайго рэгіёна, выканаўшы на выбар фрагмент любога традыцыйнага вырабу: ручнікі, сурвэткі, паясы.

Узровень работ ацэніць журы, у якое ўвойдуць вядучыя спецыялісты-этнографы і мастацтвазнаўцы ў галіне традыцыйнай культуры, члены грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці". Узначаліць журы старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута. Узнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё свята-конкурсу адбудуцца на галоўнай пляцоўцы.

Будзе працаваць кірмаш рамесных вырабаў "Горад майстроў" (уздоўж вул. Камсамольскай). У гарадскім скверы размесцяцца сельскагаспадарчыя падворкі, кірмаш тавараў народнага спажывання. Дзіцячы гарадок запросіць на гульнявую праграму. Таксама будуць працаваць атракцыёны, пляцоўка па стральбе з лука і арбалета. Упрыгажэннем свята стане канцэрт з удзелам аматарскіх калектываў раёна і вобласці. Каля фантана размесціцца выстаўка ткацкіх работ, пройдзе майстар-клас па ткацтве.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота з архіва Майстар-класы для маладых музыкантаў з Беларусі і Расіі пройдуць у Маскоўскай кансерваторыі
22 верасня, 16:02
Заяўкі на ўдзел у IV Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску прымаюцца да 22 кастрычніка
22 верасня, 15:13
"ТЭАРТ" прадстаўляе спектаклі, якія пашыраюць свядомасць, - арганізатары
21 верасня, 16:58
За ўзнагароды першага Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва пазмагаюцца артысты з 16 краін
21 верасня, 16:24
Французскія меладрамы пакажуць 22-23 верасня ў Верхнім горадзе Мінска
21 верасня, 16:16
Прэм'ера фільма "Скарына. Дзеля Бога і людзей" адбудзецца на "Беларусь 3" 28 верасня
21 верасня, 13:46
Евангелле 1600 года Адрэстаўрыраванае Евангелле 1600 года можна ўбачыць на выстаўцы ў НММ
21 верасня, 12:44
Выстаўка работ пленэру памяці Жукоўскага адкрыецца 22 верасня ў Мінску
20 верасня, 18:02
Творчая сустрэча з вядомым французскім харэографам Анжэленам Прэльжакажам пройдзе ў Мінску
20 верасня, 12:11
Поўная версія