Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2018, 18:11

Кансультатыўна-экспертны савет плануецца стварыць пры Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскі кансультатыўна-экспертны цэнтр плануецца стварыць пры Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, паведаміў журналістам дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У яго ўвойдуць мастакі, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі грамадскасці, неабыякавыя да нацыянальнага мастацтва і гатовыя шукаць магчымасці для яго развіцця.

Як лічыць дырэктар, самы перспектыўны і гістарычна апраўданы напрамак - развіццё традыцый, перарваных у 20-я гады мінулага стагоддзя. "Эпоха касмічнага авангарда асабліва актуальна. Мы далі фенаменальны рэзультат віцебскай школай у той час у мастацтве, і трэба гэту лінію прадаўжаць, традыцыю трэба прадаўжаць як брэнд. Мая задача стымуляваць развіццё гэтай нацыянальнай лініі як авангарда, які меў на свеце вялікі рэзананс і паслужыў развіццю ўсіх школ", - сказаў Сяргей Крыштаповіч.

"Творчых рэсурсаў для рэалізацыі гэтай смелай задачы дастаткова. Ёсць патэнцыял, ёсць палітра мастакоў, трэба шукаць шляхі іх стымулявання", - лічыць ён.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў таксама бачыцца месцам для міжнародных праектаў, плануецца правядзенне канферэнцый, лекторыяў, круглых сталоў. Дырэктар лічыць важным наладзіць пастаяннае супрацоўніцтва са СМІ, дзе абмяркоўвалася б кожная выстаўка. Акрамя таго, на яго погляд, неабходна пастаянная праграма ў беларускім тэлеэфіры.

Закранаючы тэму ратацыі выставак, Сяргей Крыштаповіч адзначыў, што выступае за іх экспанаванне на працягу двух тыдняў. Прапануюцца і кароткатэрміновыя праекты, абмежаваныя некалькімі днямі. І гэта ў тым ліку будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальнага мастацтва, пашырэнню аўдыторыі. Ён дадаў, што ў прапрацоўцы пытанне павелічэння экспазіцыйных плошчаў, штату мастацтвазнаўцаў. Яшчэ адно важнае пытанне, над якім маюць намер працаваць у НЦСМ, - прыцягненне спонсараў, арганізацыя папячыцельскага савета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі