Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 сакавіка 2018, 18:54

Гледачы змогуць убачыць выступленні фіналістаў адбораў да конкурсаў "Славянскага базару" 17 сакавіка

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гледачы змогуць убачыць выступленні фіналістаў адбораў да дарослага і дзіцячага конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" ў Тэатры эстрады 17 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Фіналы конкурсаў праводзяцца ў фармаце канцэртаў. Выступленні юных талентаў пачнуцца ў 12.00. За права прадставіць краіну на XVI Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск" будуць спаборнічаць дзесяць удзельнікаў: Марыя Альхафез з Гомеля, мінчане Марыя Гулевіч, Ангеліна Ламака, Яраслаў Саколікаў, магіляўчанка Арына Пехцерава, прадстаўнікі Мінскай вобласці Алеся Віталс, Біята Кабірава, Лізавета Мея, Анастасія Цімафеевіч (ЦіАна) з Брэсцкай вобласці і Арцём Скароль з Гродзенскай вобласці. Гасцямі канцэрта стануць пераможцы і лаўрэаты міжнародных дзіцячых конкурсаў і фестываляў.

А ўвечары таго ж дня ў зале Тэатра эстрады пуцёўку на XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" разыграюць дарослыя выканаўцы. У складзе цудоўнай дзясяткі мінчане Настасся Вахомчык (Малашкевіч), Ніна Жукоўская, Вольга Калеснікава, Яўген Курчыч, віцябчанка Настасся Лейкіна, Валерыя Шапялевіч з Магілёва і чатыры прадстаўнікі Мінскай вобласці - Наталля Ламака (Natali Domini), Дзмітрый Нікіцін, Аляксандр Саванец, Вераніка Самускевіч. Акрамя ўдзельнікаў адборачнага тура на сцэне выступяць вядомыя артысты: заслужаныя артысткі Беларусі Іна Афанасьева і Алёна Ланская, Гюнеш, Макс Лорэнс, балет Тэатра эстрады.

Білеты на фіналы адборачных тураў можна купіць у касе тэатра, касах горада і на сайтах электронных білетаў аператараў.

Тэлеверсіі адборачных канцэртаў будуць паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь-3" 24 сакавіка.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Музычныя конкурсы - традыцыйна цэнтральнае мерапрыемства фестывалю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі