Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2024, 19:09

Дні культуры Беларусі ў Азербайджане пройдуць з 1 па 4 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Азербайджане пройдуць з 1 па 4 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

На галоўнай сцэне ў Палацы імя Гейдара Аліева на суд гледачоў прадставяць выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Валянціна Дудкевіча, заслужанай артысткі Беларусі Вікторыі Алешка, салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі Дар'і Гаражанка і Дзяніса Янцэвіча, уладальніка першай прэміі XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў  эстрадной песні "Віцебск" Саміра Елчыева, уладальніцы медаля Францыска Скарыны Гюнеш, Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", цымбалістаў.

"Мы робім акцэнт на багацейшай палітры нашай прафесійнай дзейнасці, паказваем Беларусь шматграннай як у акадэмічнай, так і ў харэаграфічнай сферы. У Нацыянальным музеі мастацтваў Азербайджана плануецца экспазіцыя нашага жывапісу, а таксама карцін, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі. Будзе прадстаўлена банерная выстаўка і дэманстрацыя народных промыслаў - саломапляцення, лозапляцення, выцінанкі. У акадэмічным ансамблі танца ў нас ёсць сямейная пара беларускі і азербайджанца. На гэтым таксама будзе зроблены акцэнт", - расказаў генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі, кіраўнік творчай дэлегацыі Аляксандр Нікіта.

"Таксама мы плануем заключэнне мемарандумаў аб супрацоўніцтве, кантрактаў на камерцыйнай аснове. Папярэдне праведзены перагаворы з азербайджанскай філармоніяй, з маім калегам Мурадам Адыгезалзадэ. Вялікай цікавасцю ў Азербайджане карыстаюцца дасягненні нашых кінематаграфістаў", - дадаў Аляксандр Нікіта.

Дні беларускага кіно ў Азербайджане пройдуць з 1 па 3 красавіка на базе кінацэнтра "Нізамі" ў Баку. Азербайджанскія гледачы ўбачаць гістарычную драму "На другім беразе", дакументальныя фільмы "Перазвон" і "Краіна выратаванага волата", камедыю "Кіношнікі".

"Мы вельмі спадзяёмся, што гэтыя Дні культуры стануць штуршком да вельмі яркіх гастроляў нашых салістаў і калектываў у Азербайджане, а таксама азербайджанскіх выканаўцаў і калектываў - у Беларусі. Маем намер правесці шэраг плённых сустрэч і круглы стол. Нашы народы брацкія, і мы вельмі спадзяёмся, што тая канцэпцыя, якую падрыхтавалі нашы рэжысёры, прыйдзецца даспадобы азербайджанскаму гледачу", - падагульніў Аляксандр Нікіта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі