16 мая, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Дні беларускага кіно пройдуць у Бішкеку ў Доме кіно імя Ч.Айтматава 21-23 мая, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, інфармацыі і турызму Кыргызстана.
На 21 мая запланавана ўрачыстая цырымонія адкрыцця, а таксама паказ фільма "Настасся Слуцкая". Праграма наступнага дня ўключае дэманстрацыю фільмаў "Сляды на вадзе", "Зоркі сёмага неба" (1-2 серыі) і "Ваўкі".
У заключны дзень, 23 мая, пройдуць паказы фільмаў "Кіндэр-Вілейскі прывід", "Масакра", "Ронда-капрычыёза".-0-