Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2017, 10:04

Больш за 30 тыс. гледачоў паглядзелі фільм "Сляды на вадзе" за два тыдні пракату ў Беларусі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 тыс. гледачоў паглядзелі беларускі фільм "Сляды на вадзе" за два тыдні пракату ў краіне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў.

Фільм выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў, і, паводле даных кінапракатных арганізацый, лічбы яго прагляду растуць. У шэрагу рэгіёнаў пракат карціны прадоўжаны. У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці фільм плануюць дэманстраваць на працягу вясны і лета.

Над карцінай "Сляды на вадзе", якая выйшла ў беларускі кінапракат 23 лютага, працаваў рэжысёр Аляксандр Анісімаў.

Фільм да 100-годдзя беларускай міліцыі здымаўся 26 рабочых дзён, а ўвесь працэс здымак і постпрадакш заняў 4 месяцы. У карціне заняты беларускія акцёры Арцём Курэнь, Пётр Юрчанкаў, Вераніка Пляшкевіч, Таццяна Чардынцава, Сяргей Юрэвіч.

Карціна расказвае гісторыю, поўную вострых жыццёвых сітуацый, яна знята па заказе Міністэрства культуры на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Праект стаў пераможцам адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў у мінулым годзе. Над сцэнарыем фільма працавалі некалькі чалавек, ён дапрацоўваўся некалькі разоў, Аляксандр Анісімаў таксама ўнёс сваю лепту.

У аснове сюжэта карціны "Сляды на вадзе" - раман прафесара доктара гістарычных навук палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага "У надзвычайнай сітуацыі - знішчыць". Фільм - мастацкая рэканструкцыя рэальных падзей, якія расказваюць пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у першыя пасляваенныя гады.

Прэм'ера карціны адбылася 21 лютага ў сталічным кінатэатры "Масква".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі