Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2017, 12:40

Амаль 350 мініяцюрных кніг прадставяць на выстаўцы ў Гомелі

7 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Кніга і культура", на якой будзе прадстаўлена каля 350 мініяцюрных выданняў, адкрываецца сёння ў музеі палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

Выстаўка прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На ёй будзе прадстаўлена ўнікальная прыватная калекцыя мінчаніна Яўгена Ксяневіча, якая налічвае каля 350 мініяцюрных кніг. Гэта выданні па філасофіі, гісторыі, творы класікаў сусветнай літаратуры, дзіцячыя кнігі, атласы, а таксама каталогі мініяцюрных кніг, якія выпускаліся ў СССР у другой палавіне ХХ стагоддзя. Памер самага маленькага выдання калекцыі - 5 см у даўжыню і 4 см у шырыню.

Наведвальнікі змогуць убачыць арыгінальныя экзэмпляры мініяцюрнага кнігадрукавання - зборнік вершаў і песень Адама Русака з аўтографам аўтара, знакаміты двухтомнік сачыненняў Янкі Купалы і Якуба Коласа (1967 года выдання), зборнік выбраных вершаў з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча (такую кнігу браў з сабой у палёты савецкі касманаўт Пётр Клімук) і інш.

Мініяцюрныя кнігі - асаблівы від выдавецкай прадукцыі. Іх мастацкае афармленне патрабуе ад майстра высокіх уменняў і навыкаў. Тыраж такіх твораў, як правіла, невялікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі