Стужка навiн
24
.04.24
18:28
Прэзідэнт
Лукашэнка аб дасягненнях суверэннай Беларусі: мы ніколі яшчэ так добра не жылі, як цяпер
Беларусы - моцная нацыя, заявіў Прэзідэнт. І каб захаваць гэты статус, трэба станавіцца яшчэ мацнейшымі. У аснове - моцная эканоміка, якая з'яўляецца вынікам правільнага геапалітычнага выбару, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
18:23
Прэзідэнт
Лукашэнка ўпэўнены, што УНС як канстытуцыйны орган будзе мець сілу
"Мы нікуды не дзенемся, каб палітычна даказаць нашым ворагам і
непрыяцелям, што ў нас сапраўдная дэмакратыя. І я ўпэўнены, што з гэтага
Усебеларускага народнага сходу, канстытуцыйнага органа, будзе сіла", -
сказаў Аляксандр Лукашэнка.
18:02
Прэзідэнт
Лукашэнка: каб захаваць статус моцнай нацыі, беларусам трэба станавіцца яшчэ мацнейшымі
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў
час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу.
18:00
Прэзідэнт
Лукашэнка: гэта наша справа з Пуціным, як выкарыстоўваць ядзерную зброю
На пытанне журналістаў, ці прапісаны механізм прымянення ядзернай зброі ў
новай Ваеннай дактрыне, Аляксандр Лукашэнка адказаў адмоўна: "Механізм
не прапісаны. Гэта наша справа з Пуціным. Больш таго, не толькі па
тактычнай, але і па звычайнай зброі мы раімся, як, калі і дзе прымяняць.
Таму там, дзе трэба, прапісана".
17:58
Прэзідэнт
Лукашэнка: Еўропе пара перастаць строіць з сябе неакаланізатара і чапляцца за імідж белага ўладара
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што грамадзянам Еўрасаюза цяпер трэба было б
вярнуцца да трыдыцыйных каштоўнасцей, пачаць дзяцей нараджаць,
умацоўваць інстытут класічнай сям'і.
17:44
Прэзідэнт
Лукашэнка: пагрозы бяспецы множацца, а міратворчая місія міжнародных структур страчваецца
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў
час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу.
17:42
Прэзідэнт
Лукашэнка выбраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу
Адпаведныя вынікі тайнага галасавання на пасяджэнні УНС 24 красавіка
агучыла старшыня Падліковай камісіі УНС, старшыня Нацыянальнага
статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
17:40
Прэзідэнт
Лукашэнка на УНС: мы павінны быць моцнымі, час выбраў нас
"Так, было цяжка. Будзе не лягчэй. Але будзе цікава, таму што мы выбралі
моцную, суверэнную, незалежную, мірную Беларусь. І ў гэты складаны,
супярэчлівы час трэба выстаяць! Мы павінны гэта зрабіць - час выбраў
нас!" - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
17:39
Прэзідэнт
Лукашэнка вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні УНС
Адпаведную прапанову ўнеслі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны
сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў, а таксама першы
намеснік старшыні Мінгарвыканкама, дэлегат ад Беларускага саюза жанчын
Надзея Лазарэвіч.
17:35
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь і Расія - узор саюза суверэнных народаў
"Наша саюзнае будаўніцтва - узор саюза суверэнных народаў. І гэта мадэль
мае шанцы на поспех і пашырэнне ўдзельнікаў, - перакананы кіраўнік
дзяржавы. - Падкрэсліваю: ніякага насілля і ніякага паглынання".
17:26
Прэзідэнт
Лукашэнка: калі не хочам сядзець у акопах, павінны працаваць, у Год якасці - зрабіць немагчымае
"Сёння як ніколі важна захаваць патэнцыял моцнага, адзінага народа,
моцнай і квітнеючай Беларусі, дзяржавы для народа - у імя міру", -
заявіў Аляксандр Лукашэнка.
17:13
Прэзідэнт
Лукашэнка ўсумніўся ў карысці падкантрольных Захаду міжнародных арганізацый
"На фоне ваеннага спектакля на граніцы з Беларуссю давайце сумленна
адкажам сабе на пытанне: ці ёсць сёння рэальная карысць ад
падкантрольных Захаду наднацыянальных структур, якія нібы грыбы
разрасліся па ўсім свеце?" - спытаў Прэзідэнт.
17:12
Прэзідэнт
Лукашэнка: ЗША дапусцілі памылку, аб'яднаўшы Расію і свайго галоўнага ворага - Кітай
Прэзідэнт заявіў, што паглыблены ў гэту праблематыку, паколькі яму пяць
гадоў таму давялося абмяркоўваць гэтыя пытанні з высокапастаўленымі
амерыканскімі чыноўнікамі.
17:09
Прэзідэнт
Лукашэнка даў наказ дэлегатам УНС: спадзяюся, што калі нас на стане, вы ўтрымаеце краіну
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дэлегаты УНС павінны быць
сапраўднымі, рабіць так, каб іх нідзе і ніхто не мог пакрытыкаваць.