Стужка навiн
19
.04.24
19:55
Палітыка
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі абмеркавалі рэалізацыю дарожнай карты супрацоўніцтва
Бакі абмеркавалі праблемныя моманты і практычныя захады ў рэалізацыі
дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі ў
2024-2026 гадах, зацверджанай кіраўнікамі дзвюх дзяржаў.
19:42
Эканоміка
Першы квартал стаў рэкордным для МАЗа ў вытворчасці пасажырскай тэхнікі
Важным дасягненнем для МАЗа ў 2024-м стане рэкордны паказчык у
вытворчасці сучлененых аўтобусаў. План на гэты год - вырабіць больш за
320 адзінак гэтай тэхнікі.
18:55
Грамадства
"Галоўны гонар - людзі працы". Сергяенка павіншаваў лаўрэатаў конкурсу "Чалавек года" Браслаўскага раёна
Напярэдадні ўрачыстага мерапрыемства Ігар Сергяенка азнаёміўся з
выстаўкай дасягненняў арганізацый Браслаўскага раёна. Спікер выказаў
меркаванне, што рэгіён можа ганарыцца маладымі талентамі, поспехамі ў
культуры і спорце.
18:25
Эканоміка
Чабатар: прадпрыемствам неабходна актыўней асвойваць вытворчасць новых відаў прадукцыі
Кіраўнік эканамічнага ведамства наведаў ТАА "Праймілк" і сустрэўся з
працоўным калектывам. Цэнтральнай тэмай гутаркі Юрыя Чабатара з
работнікамі прадпрыемства стаў статус і роля Усебеларускага народнага
сходу, першае пасяджэнне якога адбудзецца ўжо на наступным тыдні.
18:03
Грамадства
Волкаў: ніхто не мае права забыць трагедыю Чырвонага Берага, дзе фашысты здзекаваліся над дзецьмі
Ускладанне кветак у мемарыяльным комплексе адбылося ў час рабочай
паездкі кіраўніцтва ДКСЭ ў Гомельскую вобласць. Пасля гэтага кіраўнікі
наведалі Алею Памяці, якая была закладзена 22 красавіка 2022 года ў
Дзень судовага эксперта з удзелам Аляксея Волкава.
17:56
Прэзідэнт
Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС Башан назначаны членам ЦВК
Аляксей Башан - першы намеснік начальніка Акадэміі МУС, палкоўнік
міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Яго кандыдатура была
рэкамендавана сумесным рашэннем прэзідыума Мінскага гарадскога Савета
дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
17:45
Грамадства
Дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае: эстафета памяці"
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага семінара з кіраўнікамі
грамадскіх пошукавых аб'яднанняў, арганізаванага Міністэрствам абароны.
Старт акцыі дадзены каля мемарыяльнага комплексу ахвярам фашызму ў
Мінску.
17:15
Грамадства
Рэкордная колькасць донарскай крыві была нарыхтавана ў 2023 годзе ў Беларусі
РНПЦ і служба крыві Беларусі ў мінулым годзе выканалі ў поўным аб'ёме
місію па забеспячэнні краіны якаснай і бяспечнай крывёй, яе
кампанентамі, лекавымі сродкамі з плазмы крыві, а таксама дыягнастычнымі
наборамі ўласнай вытворчасці.
16:42
Грамадства
Вальфовіч: спецыялізаваныя навучальныя ўстановы дазваляюць маладым людзям зрабіць усвядомлены жыццёвы выбар
Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю ваенна-патрыятычнага руху на
Магілёўшчыне, выхаванню моладзі, удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі
кадраў для сілавых ведамстваў.
16:23
Грамадства
Сергяенка: выезд у рэгіёны і вывучэнне грамадскай думкі - значная частка работы дэпутатаў
"У лютым, калі я вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, я
актыўна працаваў у тым ліку і ў Браслаўскім раёне. Пабываў у многіх
калектывах, практычна на ўсіх прадпрыемствах. Таму сёння я ў цэлым
уяўляю тую карціну, якая складваецца на розных аб'ектах Браслаўшчыны", -
сказаў Ігар Сергяенка.
16:12
Спорт
Фалей прайграла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Партугаліі
Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 202-е месца ў сусветным
рэйтынгу, прайграла ў дзвюх партыях прадстаўніцы Нідэрландаў Сюзан
Ламенс.
15:56
Грамадства
Рытуал праводзін ваеннаабавязаных адбыўся ў 19-й мехбрыгадзе
Генерал-маёр Андрэй Жук падзякаваў асабоваму складу і ваеннаабязаным
19-й амбр за бездакорнае выкананне абавязкаў у час правядзення збораў,
па выніках якіх запаснікі былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі
падарункамі, а некаторым былі прысвоены чарговыя воінскія званні.
15:56
Грамадства
У "Раўбічах" высаджана Алея Славы ў гонар 50-гадовага юбілею цэнтра
Мерапрыемства было прымеркавана да 50-гадовага юбілею, які спартыўны комплекс адзначыў гэтай зімой.
15:45
Эканоміка
ЕЭК: адносіны паміж краінамі ЕАЭС і Кітаем знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні
Бакамі падкрэслена важнасць прадаўжэння кансультацый у галіне
кліматычнага парадку дня, стратэгій развіцця ЕАЭС і Кітая, мер абароны
рынку і электроннага гандлю, прадугледжаных палажэннямі дарожнай карты.
Адзначана наладжванне рэгулярнага дыялогу ў галіне дзяржаўных закупак і
міжбіржавога супрацоўніцтва.