Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 17:40

Лукашэнка на УНС: мы павінны быць моцнымі, час выбраў нас

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны быць моцнымі, каб захаваць мір у сваёй краіне, традыцыі, духоўны стрыжань. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 24 красавіка на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны быць моцнымі, каб мець магчымасць абараніць слабых, дапамагчы ўсім, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе. Мы павінны быць моцнымі, каб нас чулі на міжнароднай палітычнай арэне. І наш голас гучыць у свеце і будзе гучаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў: "Мы разам прайшлі вельмі цікавы шлях да фарміравання сваёй нацыянальнай дэмакратыі - шэсць усебеларускіх народных сходаў, чатыры ўсенародныя рэферэндумы. Стварылі аснову грамадзянскай супольнасці - супольнасці моцнай і патрыятычнай".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на агульнае імкненне да эканамічнага, навуковага, сацыяльнага, духоўнага і культурнага развіцця, якое складваецца з працы, інтэлекту, таленту і маральнай сілы кожнага.
Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў: "У нашай Радзімы акрамя нас нікога няма. Толькі мы ведаем, якой павінна быць будучыня Беларусі, якой павінна быць наша краіна, як зрабіць яе мацнейшай. Толькі мы гэта ведаем, і ніхто іншы".

"Так, было цяжка. Будзе не лягчэй. Але будзе цікава, таму што мы выбралі моцную, суверэнную, незалежную, мірную Беларусь. І ў гэты складаны, супярэчлівы час трэба выстаяць! Мы павінны гэта зрабіць - час выбраў нас!" - заявіў Прэзідэнт Беларусі.-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі