Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2024, 15:43

Лукашэнка: жыллё трэба будаваць там, дзе патрэбны рабочыя рукі
 

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным пераарыентаваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве і ў першую чаргу будаваць там, дзе патрэбны кадры. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў на прыкладзе Оршы, калі на свята Вялікадня размаўляў на тэрыторыі храма з мясцовымі жыхарамі і прадстаўнікамі духавенства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка на прыкладзе Оршы расказаў, як лічыць неабходным скарэкціраваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве, каб у тым ліку забяспечыць шматлікія прадпрыемствы рабочай сілай.

 "Я еду і думаю, што нам давядзецца тут будаваць больш жылля, каб прыцягнуць людзей. У іх не хапае людзей. Гадоў 20 таму не было куды дзяваць - беспрацоўе. Цяпер людзі працаўладкаваны. А тут прадпрыемстваў шмат. І ў Барані, і паміж Баранню і Оршай. Усюды. І ў сельскай гаспадарцы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я думаю, нам давядзецца пераарыентавацца і будаваць там, дзе патрэбны рабочыя рукі. Акрамя шматдзетных і ваенных. Гэта святое, гэта асобныя чэргі. А астатнія грошы накіраваць на будаўніцтва жылля там, дзе патрэбны рабочыя рукі".

"Трэба будаваць, як гэта правільна ў савецкія часы было: ствараем нейкае прадпрыемства вялікае, а вакол яго - жыллё. Каб людзей прыцягнуць. І нармальную зарплату. Гэта такія разважанні, калі я пад'язджаў да свайго і вашага роднага месца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён з цеплынёй успомніў аб тым, што і сам у дзяцінстве часта бываў і нават жыў у Оршы. Яго маці працавала некалькі гадоў на льнокамбінаце, і недалёка ад якога быў інтэрнат. "Потым пераехалі ў вёску. Цяжка было тут. Таму пераехалі ў вёску. І ўжо ў Александрыі я ў школу хадзіў", - падзяліўся ўспамінамі Аляксандр Лукашэнка. - Наогул, Орша для мяне такі блізкі, цёплы горад. Вельмі добры горад".

Кіраўнік дзяржавы пахваліў мясцовых жыхароў за тое, што захоўваюць у парадку свой горад. "На ўчастачках у вас ідэальны парадак. Нават пазайздросціў", - адзначыў Прэзідэнт, гаворачы аб прыватным сектары, міма якога ён праязджаў у храм.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі