Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2018, 17:34

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў пяці раёнах Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў уведзена ў пяці раёнах Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Угрын.

Грамадзянам забаранілі наведваць лясы ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і ў чатырох раёнах Гомельскага рэгіёна: Добрушскім, Гомельскім, Брагінскім і Акцябрскім. "Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прынялі гэта рашэнне ў сувязі з надыходам чацвёртага класа пажарнай небяспекі ў лясах. Забарона накіравана на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванне іх маёмасці, а таксама ляснога фонду", - адзначыў Аляксандр Угрын.

Паводле яго слоў, забарона на наведванне лясоў можа быць уведзена і ў іншых раёнах у выпадку захавання гарачага надвор'я без ападкаў.

У сераду, 8 жніўня, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачага надвор'я. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, днём - 23-28 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 29-31. Удзень 9-10 жніўня па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 30-32 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі