Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2024, 19:56

Аўдонін: Канцэпцыя нацбяспекі дае магчымасць беларусам быць свабоднымі

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі дае магчымасць беларусам быць свабоднымі. Такое меркаванне выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша грамадства - суверэннае, і яно хоча жыць у міры, парадку і развівацца так, як мы гэтага хочам. Але вакол нас ёсць сілы, якія за наш кошт хочуць жыць прыгожа - заняволіць нас, забраць нашы рэсурсы, прадпрыемствы, прымусіць працаваць на іх, каб ім было добра. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі - гэта якраз той дакумент, які дае нам магчымасць быць свабоднымі, каб нас ніхто зноў не назваў "простымі мужыкамі", - сказаў Аляксей Аўдонін.

На думку эксперта, дакументы аб міры і вайне - гэта дакументы народнага веча, таму прымаюцца яны менавіта народам.

Пасяджэнне УНС прайшло ў Мінску 24-25 красавіка. У першы дзень работы УНС Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай, у якой падрабязна расказаў аб ролі і месцы УНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы, сацыяльна-эканамічных дасягненнях Беларусі за гады суверэннага развіцця, а таксама аб абстаноўцы ў свеце і вакол краіны. На парадку дня другога дня пасяджэння былі пытанні аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Дакументы зацверджаны 25 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі