Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2015, 09:02

ВЫБАРЫ-2015. У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання - 6 кастрычніка - прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 4,49 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны сёння на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці - 5,11 працэнта, а менш за ўсё - у Гродзенскай (3,84 працэнта). У Мінску лічба склала 4,62 працэнта.

Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі