Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 сакавіка 2018, 13:19

У выхадныя ў Беларусі прагназуецца да 8 градусаў цяпла

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выхадныя ў Беларусі прагназуецца да 8 градусаў цяпла, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Вясна спазняецца ў Беларусь. У святочны дзень 8 сакавіка будзе праважаць зімовы характар надвор'я, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах краіны чакаецца адліга", - сказалі ў Гідрамеце.

У чацвер умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па паўднёвым захадзе да мінус 7 па паўночным усходзе краіны. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 2, у паўднёва-заходніх раёнах краіны тэмпература павысіцца да 3-7 градусаў цяпла.

У пятніцу атмасферныя франты прадоўжаць пастаўляць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да нуля - 6 градусаў. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4, па захадзе краіны - да 5-8 градусаў цяпла.

У суботу захаваецца сырое няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 4, у паўднёва-заходніх раёнах - 5-7 цяпла.

У нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Уначы падмарозіць, тэмпература паветра панізіцца да 2-7 градусаў, днём будзе ад мінус 2 да плюс 4. У паўднёва-заходніх раёнах краіны будзе цяплей: ноччу каля нуля, днём 5-8 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі