Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 14:46

У Беларусі стартуе інфармацыйная кампанія пра ўплыў клімату на здароўе чалавека

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартуе агульнанацыянальная інфармацыйная кампанія пра ўплыў клімату на здароўе чалавека "Мяняецца клімат - мяняешся ты", паведаміла БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Майстэрні сацыяльнага кіно Ангеліна Булыга.

У другой палавіне верасня ў грамадскім транспарце і на тэлебачанні з'явіцца анімацыйны серыял пра адаптацыю да змянення клімату. Навучальная анімацыя дасць практычныя рэкамендацыі, як паводзіць сябе пры неспрыяльных кліматычных умовах. "Пасля правядзення апытання мы высветлілі, што многія людзі не вераць у змяненне клімату. Толькі адзінкі пацвердзілі, што адчуваюць уплыў змяненняў", - сказаў прадзюсар Майстэрні сацыяльнага кіно Канстанцін Варабей. Таму ў адным з ролікаў паказаны чалавек, які адмаўляе праблему змянення клімату.

У школы Беларусі будзе перададзена відэаметадычка, якая вучыць здымаць ролікі. Дапаможнік па навучанні здымцы ролікаў складаецца з сямі ўрокаў з практычнымі заданнямі.

"Мяняецца клімат - мяняешся ты" - агульнанацыянальная інфармацыйная кампанія, якая раскажа пра ўплыў кліматычных змяненняў на здароўе чалавека і спосабы адаптацыі да іх. Інфармацыйная кампанія рэалізуецца Майстэрняй сацыяльнага кіно па праекце "Форум усходніх краін па кліматычных змяненнях" пры падтрымцы Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа, Еўрапейскага саюза і ў партнёрстве з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам адукацыі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі