Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2017, 14:19

У Беларусі павялічаць колькасць месц для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць месц для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў павялічыцца. Адпаведнае палажэнне замацавана ва ўказе Прэзідэнта ад 9 студзеня 2017 года нумар 4, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях студэнтаў з накіраваннямі можа быць да 60 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму, па спецыяльнасцях профілю адукацыі "Ахова здароўя" - да 50 працэнтаў, па іншых спецыяльнасцях - да 40 працэнтаў.

Указ уступіў у сілу пасля апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі