Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2018, 09:29

У Беларусі будуць прапаноўваць кватэры са зменшанай плошчай

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінбудархітэктуры прапануе будаваць кватэры са зменшанай плошчай па больш даступных цэнах. Аб гэтым паведаміў 25 верасня журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, каменціруючы праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года, які абмяркоўваўся 25 верасня на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер прапанаваць планіроўкі кватэр (такая задача ўжо стаіць), якія будуць аптымізаваны ў параўнанні з тым, што цяпер ёсць на рынку, каб максімальна аптымізаваць кошт самой кватэры. Гэта значыць, мінімум на 10-15% зменшыць плошчу прапануемых аднапакаёвых, двухпакаёвых, трохпакаёвых кватэр", - расказаў Дзмітрый Мікулёнак.

Адказваючы на пытанне аб прагнозе па сярэдняй цане квадратнага метра, міністр адзначыў, што яго кошт будзе трымацца ў дыяпазоне сярэдняй зарплаты, як гэта назіраецца цяпер. Што датычыцца якасці работ, то, як лічыць Дзмітрый Мікулёнак, гэта не пытанне стратэгіі да 2025 года, а бягучае пытанне адказнасці ўсіх задзейнічаных у будаўніцтве.

Дзяржзабудоўшчыкі таксама будуць больш актыўна працаваць на рынку індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. "Асноўныя пункты развіцця будаўнічай галіны - гэта арыентацыя на масавага спажыўца. Адназначна будзем ваяваць за рынак індывідуальнага будаўніцтва. Там працуюць у асноўным прыватныя прадпрымальнікі, але мы маем намер адваяваць частку рынку", - заявіў міністр.

Адно з прапануемых новаўвядзенняў - стварэнне электроннай базы будаўнічых аб'ектаў, што, паводле папярэдніх ацэнак, дапаможа скараціць дакументаабарот у два разы. Такая электронная сістэма акумулюе ўвесь дакументаабарот працэсу будаўніцтва (ад першапачатковых дазволаў на будаўніцтва да дакументаў на знос аб'екта). Гэта дасць магчымасць у патрэбны момант пры рэканструкцыі, капрамонце знайсці неабходныя дакументы, што сёння бывае праблематычна зрабіць, растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.

Мінбудархітэктуры таксама зоймецца абнаўленнем кадраў у галіне і ўкараненнем новых тэхналогій, у тым ліку для максімальнай перапрацоўкі адходаў у прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі