Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 верасня 2017, 14:14

У агенцтва па кантролі якасці адукацыі плануецца аб'яднаць дэпартамент Мінадукацыі і РІКВ

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У агенцтва па кантролі якасці адукацыі плануецца аб'яднаць дэпартамент Мінадукацыі і РІКВ, паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Агенцтва павінна стаць цэнтрам, які будзе забяспечваць фарміраванне ў краіне сістэмы незалежнай ацэнкі якасці адукацыі. Яно будзе створана шляхам аб'яднання падпарадкаваных Міністэрству адукацыі структур - дэпартамента кантролю якасці адукацыі і Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. "Дзве гэтыя базавыя структуры павінны перарасці ў адзіную", - сказаў міністр.

Якасць адукацыі будзе вызначацца у тым ліку шляхам удзелу ў міжнародных праграмах па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў. Такіх як PISA (Programme for International Student Assessment), да якой Беларусь ужо далучылася. Міністр падкрэсліў, што гэта дасць магчымасць краіне звяраць сваю практыку з лепшымі сусветнымі напрацоўкамі. Сутнасць аналізу ў тым, каб ацэньваць, наколькі навучэнец можа прымяніць на практыцы веды, атрыманыя ў школе.

У час Рэспубліканскага педагагічнага савета абмяркоўваліся перспектывы ўвядзення незалежнай атэстацыі выпускнікоў базавай школы. Размова ішла таксама аб тым, каб замяніць комплексным агульнаадукацыйным тэстам выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы. Міністр адзначыў, што гэтыя пераўтварэнні неабходна праводзіць, арыентуючыся на вопыт уступнай кампаніі ў ВНУ, у прыватнасці, празрыстай і зразумелай усім сістэмы ЦТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі