Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 16:55

Шпілеўская: маральнасць і духоўнасць - аснова выхавання любога маладога чалавека

Вольга Шпілеўская
Вольга Шпілеўская
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маральнасць і духоўнасць - аснова выхавання любога маладога чалавека, заявіла журналістам старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская ў час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей сучаснага грамадства" на базе Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што датычыцца захавання духоўна-маральных, сямейных каштоўнасцей - гэта, безумоўна, работа Беларускага саюза жанчын. Я літаральна сёння раніцай прыехала з Масквы, дзе на ўзроўні Саюзнай дзяржавы мы абмяркоўвалі якраз духоўна-маральныя каштоўнасці і захаванне сямейных каштоўнасцей. Таму што гэта наша агульная гісторыя, гісторыя ўсіх славян, і гэтым мы адрозніваемся ад усіх астатніх", - сказала Вольга Шпілеўская.

Паводле яе слоў, усё, што датычыцца маральнасці, духоўнасці - гэта аснова выхавання любога маладога чалавека. "Калі мы правільна духоўна і маральна выхаваем нашу моладзь, калі мы закладзём у яе тыя каштоўнасці, якія ў нас закладвалі нашы бабулі і дзядулі, традыцыйныя, праваслаўныя каштоўнасці, мы зможам разлічваць на тое, што наша краіна і далей будзе заставацца свабоднай і незалежнай і будзе жыць, абапіраючыся менавіта на гэтыя каштоўнасці, а не навязаныя звонку. І гэта важна, паколькі калі знікае сям'я як традыцыя, як аснова, то паступова знікае нацыя. Гэтага нельга дапусціць ні ў якім выпадку", - адзначыла старшыня БСЖ.

Шчытом, які абараняе нас ад навязвання чужых каштоўнасцей з'яўляецца жанчына, упэўнена Вольга Шпілеўская. "Таму што ўсё пачынаецца з сям'і, а ў сям'і ўсё пачынаецца з жанчыны. Калі маці правільна выхоўвае сваё дзіця, то яно з правільнай асновай пойдзе далей у грамадства і яго будзе складана пераламаць, таму што маці заклала ў яго правільныя каштоўнасці. Гэта наша, жаночае процістаянне ўсяму чужому, наша як жанчын, маці, бабуль", - дапоўніла яна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі