Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 17:31

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-ліпені ўзраслі на 7,7 працэнта

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-ліпені склалі 107,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,3 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,9 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,4 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі