20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Новы навучальны сезон ва ўстановах прафесійнай адукацыі Беларусі" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 22 жніўня ў 11.00.
У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Аб выніках уступнай кампаніі, запатрабаваных спецыяльнасцях, новых падыходах да арганізацыі і зместу вучэбнага працэсу і планах па развіцці прафесійнай адукацыі раскажуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.
Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (8-029)-645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-