Поўная версія

Праваахоўнікі Беларусі і Кітая абмяняліся вопытам забеспячэння парадку пры масавых мерапрыемствах

Грамадства 06.12.2017 | 19:22

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі Беларусі і Кітая абмяняліся вопытам забеспячэння грамадскага парадку пры масавых мерапрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая на чале з намеснікам начальніка Дэпартамента па кантролі за дысцыплінай Пэн Мінхаем. Госці сустрэліся з супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. "У час сустрэчы размова ішла аб розных аспектах практычнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, разглядаліся тэмы выяўлення і спынення правапарушэнняў, учыняемых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, а таксама ажыццяўлення кантролю за арганізацыяй дзяржаўнай аховы службовых асоб і іх блізкіх, - расказалі ў МУС. - Бакі абмяняліся вопытам работы ў забеспячэнні грамадскага парадку ў час правядзення вялікіх масавых мерапрыемстваў, выкараненні карупцыі, падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў".

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Андрэй Паршын адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства і імкліва развіваюцца як у палітычнай і эканамічнай, так і ў праваахоўнай галіне. Падпісаны ў мінулым годзе Пратакол аб узаемадзеянні паміж МУС Беларусі і МГБ КНР на 2017-2018 гады стаў важным дапаўненнем міжведамаснай нарматыўнай прававой базы.

У сваю чаргу Пэн Мінхай падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы і дадаў, што беларускіх і кітайскіх праваахоўнікаў звязваюць дружалюбныя адносіны, якія бакі маюць намер развіваць у далейшым. Паводле слоў кіраўніка кітайскай дэлегацыі, цяперашні візіт у Беларусь якраз прадугледжвае замацаванне дасягнутых дамоўленасцей.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Шчырая размова на важныя для моладзі тэмы - студэнты аб сустрэчы з Прэзідэнтам
19 кастрычніка, 19:14
Генеральны сакратар АБСЕ адзначыў ролю Беларусі ў міжнародным супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі
19 кастрычніка, 17:39
Рыжанкоў паабяцаў вырашыць пытанне з адсутнасцю педыятра ў Моталі
19 кастрычніка, 17:04
Першы Усебеларускі народны сход. Мінск, 19 кастрычніка 1996 года Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навiны складаюць гiсторыю". Першы Усебеларускі народны сход
19 кастрычніка, 16:19
Мінтранс мае намер узмацніць адказнасць аўтаперавозчыкаў за невыкананне патрабаванняў бяспекі
19 кастрычніка, 13:19
Шчоткіна: малы бізнес - ключ да самарэалізацыі жанчын у вёсцы
19 кастрычніка, 11:59
Фота з архіва Тэматычныя змены, інклюзія, профільныя лагеры - Карпенка аб прыярытэтах летняга аздараўлення
19 кастрычніка, 11:57
Праект "Электронная школа" пачне працаваць ва ўсіх школах Беларусі ў бліжэйшыя 2-3 гады
19 кастрычніка, 09:07
МУС абсталявала трывожнымі кнопкамі больш за 300 навучальных устаноў Мінска
18 кастрычніка, 15:35
Поўная версія