Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 11:31

Пераправа людзей катарамі цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адноўлена

1 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пераправа людзей на катары цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адноўлена сёння, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

Перавозка людзей цераз Прыпяць была прыпынена ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. "Пераправа абсталявана ў новым месцы - у раёне вёскі Боркі. Гэта прыблізна за два кіламетры ад ранейшай пераправы. Насельніцтву бліжэйшых раёнаў паведамлена пра работу пераправы з дапамогай FM-перахопу і смс-паведамлення", - адзначыла Марыя Клязовіч.

Як расказаў генеральны дырэктар РУП "Гомельаўтадар" Ігар Мацвяцоў, таўшчыня лёду на рацэ дала магчымасць ледаколам прасекчы майну, па якой пачалася перавозка людзей. "Шырыня майны склала прыкладна 100 м. Падыходы да пераправы абсталяваны", - сказаў Ігар Мацвяцоў. Субяседнік нагадаў, што рух па стацыянарным мосце, у тым ліку пешаходаў, забаронены. Праезд транспартных сродкаў арганізаваны па рэспубліканскіх дарогах праз Жыткавічы (М10) - Калінкавічы (Р131) - Мазыр (Р36) - Лельчыцы (Р128) - Тураў і праз Жыткавічы (М10) - Пінск (Р6) - Столін (Р88) - Давыд-Гарадок - Тураў.

Ігар Мацвяцоў таксама адзначыў, што ўжо гатовы архітэктурны праект рэканструкцыі стацыянарнага моста, дакументацыя праходзіць экспертызы.

Як паведамлялася, рэканструкцыя стацыянарнага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, дзе 7 снежня мінулага года была выяўлена трэшчына, уключана ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2018 год. Плануецца, што рух па мосце будзе адкрыты ў снежні бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі