Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2024, 10:13

МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі з-за парывістага ветру

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Днём па рэспубліцы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, што можа прывесці да пэўных фактараў небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як адзначылі ў выратавальным ведамстве, моцны вецер можа пашкодзіць або абарваць лініі сувязі і электраперадачы. Гэта вядзе да парушэння электразабеспячэння, адключэння электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах.

Акрамя таго, існуе рызыка пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаванняў. Небяспеку можа ўяўляць і падзенне дрэў з-за моцных парываў ветру.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі