Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 13:12

Комплекс для мінімізацыі наступстваў выбуху пры тэракце распрацавалі ў Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі распрацавалі мабільны тэхнічны комплекс для прадухілення тэрарыстычных актаў у месцах масавага знаходжання людзей, які не мае аналагаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

Комплекс выглядае як усечаны конус з ніжнім дыяметрам каля метра - ім можна накрыць прадмет памерам са спартыўную сумку. У яго падвойныя сценкі, паміж імі поласць. Ёсць уваходны клапан, да якога далучаецца пажарны рукаў (ён ёсць у любой установе), і прастора паміж сценкамі запаўняецца вадой. Ад гэтага конус, які плануецца рабіць з вельмі лёгкага і трывалага матэрыялу - кеўлару - набывае вагу. Тушэнне выбуховай хвалі адбываецца за кошт рассейвання энергіі выбуху ў вадкасці, якая знаходзіцца ў комплексе. Але нават калі магутнасць будзе настолькі значнай, што прыпадыме ахоўны каўпак, у яго ў ніжняй частцы прадугледжана "юбка", якая аўтаматычна апусціцца і накіруе асколкі ўніз, мінімізуючы небяспечныя пашкоджанні ў людзей. Акрамя таго, конус будзе аснашчаны радыёблакатарам, які не дасць прайсці сігналу, што актывуе выбуховае ўстройства, і верхняй адтулінай - праз яе пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў спецслужбы змогуць вывучыць і пры неабходнасці абясшкодзіць небяспечны прадмет.

У выпадку, калі падазроны прадмет знойдзены, любы супрацоўнік, напрыклад, прамысловага прадпрыемства зможа яго прымяніць і выйграць час, каб вывесці людзей з зоны рызыкі. "Або, скажам, работнік метро заўважыць на станцыі прадмет, які "цікае". Калі ён акажацца выбуховым устройствам, то невядома, на які перыяд часу яно зараджана, узарвецца ці не, якая яго сіла і магутнасць у тратылавым эквіваленце - у любым выпадку ахоўны каўпак дасць час на эвакуацыю або часткова патушыць выбух", - тлумачаць спецыялісты.

Аднак ёсць варыянт і прэвентыўнага прымянення антытэрарыстычнага комплексу, напрыклад, у час масавых гулянняў. Паколькі блакіратар будзе перапыняць радыёсігнал, прызначаны актываваць выбуховае ўстройства, якое можа быць замаскіравана і не прыцягнуць увагі.

Распрацоўка ўжо запатэнтавана. Ёсць бізнес-план па яе папулярызацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі