Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2017, 17:20

Хваля кібератак закранула некаторыя буйныя беларускія кампаніі

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хваля кібератак закранула некаторыя буйныя беларускія кампаніі. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.

Сляды новага віруса, які атакуе Еўропу, ЗША і Азію, выяўлены ў беларускіх камп'ютарных сетках. Як адзначылі ва ўпраўленні "К", з заявамі ў міліцыю ўжо звярнуліся прадстаўнікі некаторых буйных беларускіх кампаній. Мэта махляроў - блакіроўка каштоўнай інфармацыі. У першую чаргу вірусы (напрыклад, Petya) пагражаюць фінансавым і бухгалтарскім падраздзяленням. Заражаныя файлы прысылаюць пад выглядам рэзюмэ, фінансавых справаздач, іншай уваходнай дакументацыі або маскіруюць пад архіў з дакументамі. На самай справе вірус з'яўляецца EXE-файлам, пасля запуску якога загрузіць аперацыйную сістэму немагчыма.

"Вірус-шыфравальшчык Petya з'яўляецца новым не толькі для беларускіх праваахоўнікаў, але і для ўсяго свету. Ён вывучаецца спецыялістамі, і некаторыя антывірусныя праграмы распазнаюць шкодныя файлы, - адзначыў начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Вадзім Усціновіч. - Паколькі збор даных, іх аналіз і мерапрыемствы па ўстанаўленні распрацоўшчыкаў патрабуюць часу, мы настойліва рэкамендуем грамадзянам не прымаць ніякіх дзеянняў, а пры з'яўленні на маніторы камп'ютара патрабавання выкупу за дэшыфроўку звяртацца ў міліцыю".

Некалькі гадоў таму ў МУС ужо былі зарэгістраваны звароты ахвяр кібермахляроў, якія спецыялізаваліся на распрацоўцы такіх вірусаў-вымагальнікаў. Пацярпелымі былі як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, якія пасля загрузкі заражаных файлаў атрымлівалі паведамленне аб блакіроўцы аперацыйнай сістэмы і патрабаванне заплаціць грошы. Прынцып дзейнасці прататыпаў віруса Petya грунтаваўся на сканіраванні адкрытага RDP-порта, затым метадам падбору пароляў хакеры атрымлівалі доступ да камп'ютара і прысылалі патрабаванне выкупу.

Каб не стаць ахвярай кібератак, трэба выкарыстоўваць складаныя паролі, карыстацца толькі ліцэнзійным праграмным і антывірусным забеспячэннем і пастаянна іх абнаўляць. Пільнасць пры атрыманні паведамленняў па электроннай пошце з незнаёмых і падазроных крыніц таксама дапаможа пазбегнуць заражэння камп'ютара і сеткі.-0-

У Беларусі зафіксаваны адзінкавыя выпадкі заражэння камп'ютараў вірусам-вымагальнікамУ Беларусі зафіксаваны адзінкавыя выпадкі заражэння камп
"У адрас Нацыянальнага цэнтра рэагавання на камп'ютарныя інцыдэнты паступалі адзінкавыя звароты, звязаныя з заражэннем вірусам-вымагальнікам. На гэты момант хвалі заражэнняў у Беларусі няма, толькі адзінкавыя выпадкі", - адзначылі спецыялісты.
Атака віруса-вымагальніка выклікала хаос па ўсім свецеАтака віруса-вымагальніка выклікала хаос па ўсім свеце
У ліку пацярпелых - брытанскае рэкламнае агенцтва WPP, яго IT-сістэмы выйшлі са строю. У Брытаніі расследаваннем чарговага нападзення хакераў займаецца Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю.
Ва Украіне маштабная кібератака: не працуюць многія банкі і сувязьВа Украіне маштабная кібератака: не працуюць многія банкі і сувязь
Пацярпелі і сеткі больш дробных кампаній - каб засцерагчыся, уладальнікі адключаюць інтэрнэт і звязаныя з ім сэрвісы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі