Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2018, 16:33

Гепракуратура ініцыіруе ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за бытавое хуліганства

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура ініцыіруе ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне хуліганскіх дзеянняў, якія парушаюць спакой грамадзян па месцы жыхарства. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Пры неўстанаўленні парушальніка грамадскага парадку прапануецца прадугледзець адказнасць уласніка (наймальніка) жылога памяшкання. Генпракуратура лічыць неабходным заканадаўча замацаваць за органамі ўнутраных спраў паўнамоцтвы на вядзенне адміністрацыйнага працэсу па фактах "дамашняга хуліганства". Гэта, лічаць у наглядным ведамстве, дасць магчымасць аператыўна рэагаваць на такія парушэнні, устараніць праблему, калі парушальнікі адмаўляюць у доступе ў жылое памяшканне, а таксама павысіць узровень прававой абароненасці грамадзян.

У Беларусі неаднаразова акцэнтавалася ўвага на недастатковасці мер па папярэджанні і спыненні злачыннасці ў сферы сямейна-бытавых адносін. Генпракуратура прааналізавала сітуацыю ў гэтай сферы і ацаніла работу суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні парушэнняў грамадскага парадку па месцы жыхарства грамадзян.

Яшчэ ў маі 2014 года па прапанове Генпракуратуры зацверджаны парадак узаемадзеяння службовых асоб органаў унутраных спраў, эксплуатуючых арганізацый і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржнагляд, пры выкананні правіл карыстання жылымі памяшканнямі. Аднак выпрацаваны механізм аказаўся неэфектыўным. Штогод каля 40 тыс. скаргаў на хуліганскія паводзіны суседзяў у начны час (рамонтныя работы, шум, гучная музыка і інш.) паступае ў праваахоўныя і іншыя дзяржорганы. Па выніках 2017 года толькі восьмая частка заяў (5,1 тыс.) атрымала прававую ацэнку. Астатнія факты парушэння "дамашнімі хуліганамі" правіл агульнага пражывання засталіся без належнага рэагавання. На момант праверкі ў красавіку 2018-га ў 10 з 22 раёнаў Мінскай вобласці пры наяўнасці скаргаў грамадзян не зафіксавана ніводнага факта прыцягнення да адказнасці па ч.1 арт.21.16 КоАП (парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі).

Паколькі факты бытавога хуліганства, як правіла, адбываюцца ў начны час, грамадзяне звяртаюцца па дапамогу ў органы ўнутраных спраў. Іх супрацоўнікі адпраўляюцца на месцы, высвятляюць абставіны парушэнняў. Матэрыялы аб парушэннях накіроўваюцца для разгляду ў эксплуатуючыя арганізацыі, дзе застаюцца без належнага рэагавання. Тыя, удзяляючы ўвагу пытанням выкарыстання жыллёвага фонду, прыярытэтна кантралююць выкананне тэхрэгламентаў, эксплуатацыйных характарыстык. Пры гэтым не праяўляюць актыўнасці ў рэалізацыі права на вядзенне адміністрацыйнага працэсу па фактах бытавога хуліганства.

Наглядная практыка таксама паказала, што службовыя асобы эксплуатуючых арганізацый, да якіх адносяцца розныя жыллёва-эксплуатацыйныя арганізацыі, таварыствы ўласнікаў, жыллёва-будаўнічыя спажывецкія кааператывы, не маюць неабходных ведаў аб вядзенні адміністрацыйнага працэсу па такіх правапарушэннях. Не заўсёды захоўваюцца тэрміны разгляду заяў, што прыводзіць да непрыцягнення вінаватых да адказнасці, незаконнага спынення адміністрацыйнага вядзення па справах.

Генпракуратура бачыць вырашэнне праблемы ў размежаванні кампетэнцыі па пытаннях бытавога хуліганства паміж эксплуатуючымі арганізацыямі і органамі ўнутраных спраў з улікам іх функцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі