Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2024, 15:46

Галоўчанка: важна стварыць умовы, якія дадуць магчымасць арганізацыям будаваць арэнднае жыллё для работнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі важна стварыць умовы, якія дадуць магчымасць арганізацыям будаваць арэнднае жыллё для работнікаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час нарады ва ўрадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Патрабуюць вырашэння вельмі важныя пытанні забеспячэння жыллём такіх катэгорый, як дзеці-сіроты, сем'і з інвалідамі, іншых ільготных катэгорый, для якіх цяпер жыллё ўзводзіцца ў невялікіх аб'ёмах. Важным з'яўляецца стварэнне такіх умоў, якія дадуць магчымасць арганізацыям будаваць арэнднае жыллё для сваіх работнікаў за кошт уласных і пазыковых сродкаў.  Гэта будзе садзейнічаць замацаванню кадраў на месцах", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што арганізацыі атрымалі права будаваць арэнднае жыллё для работнікаў, але ім не хапае фінансавых сродкаў для таго, каб на агульных умовах крэдытавацца і ўзводзіць такое жыллё.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі