Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 12:10

Галоўчанка: склад удзельнікаў УНС поўнасцю сфарміраваны, дэлегатамі будуць 1162 чалавекі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гэты час поўнасцю сфарміраваны склад удзельнікаў УНС, дэлегатамі будуць 1162 чалавекі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях падрыхтоўкі правядзення першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аргкамітэт па падрыхтоўцы пасяджэння УНС, паводле слоў прэм'ер-міністра, актыўна працаваў, і ўсе даручэнні, дадзеныя кіраўніком дзяржавы ў сувязі з гэтым маштабным мерапрыемствам, выконваюцца службовымі асобамі вычарпальна і своечасова.

"На гэты час поўнасцю сфарміраваны склад удзельнікаў УНС. Дэталёва адпрацаваны пытанні іх транспарціроўкі, размяшчэння, харчавання, забеспячэння бяспекі, - сказаў Раман Галоўчанка. - Усяго на гэты момант 1162 дэлегаты: па пасадзе - 412 чалавек, шляхам выбрання - 750 чалавек, у тым ліку 402 мужчыны і 348 жанчын".
Ад мясцовых саветаў дэпутатаў для ўдзелу ва УНС дэлегаваны 350 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці - 400. "Усе працэдуры выбрання дэлегатаў праведзены ў поўнай адпаведнасці з законам", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Што датычыцца запрошаных асоб, якія не з'яўляюцца дэлегатамі, але прымаюць удзел ва УНС, - іх 715 чалавек, у тым ліку 68 заслужаных прадстаўнікоў беларускага грамадства і 7 рэгіянальных дэлегацый, у кожную з якіх уваходзяць 68 чалавек, сярод іх - прадстаўнікі рэгіянальных СМІ, сферы аховы здароўя, адукацыі, сілавога блока, прадпрыемстваў, а таксама былыя кіраўнікі рэгіёнаў і ганаровыя грамадзяне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. На УНС запланавана прысутнасць 31 замежнага грамадзяніна. Гэта прадстаўнікі міждзяржаўных інтэграцыйных аб'яднанняў і замежныя дыпламаты.-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі