Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2024, 14:20

Сянько: на чалавеку працы трымаецца Беларусь

30 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. На чалавеку працы трымаецца Беларусь. Аб гэтым на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды адкрыцця абноўленай дошкі Гонару Гродзенскай вобласці, ушаноўвання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці і прысваення ганаровага звання "Чалавек года Гродзеншчыны" сказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавек працы - гэта тое, на чым трымаецца сёння наша краіна. Той чалавек, які стварае нацыянальнае багацце. Той чалавек, які стварае мір, спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні. Аб'ектыўна, ад таго, як чалавек працуе, залежыць наша будучыня. Ад таго, як склаліся адносіны паміж работнікамі, наймальнікамі і дзяржавай, залежыць спакой у калектыве, у сям'і, у дзяржаве. Таму сёння прафсаюзы Беларусі забяспечваюць стварэнне ўмоў для нармальнай работы ў любой арганізацыі ва ўзаемадзеянні з наймальнікам", - сказаў Юрый Сянько.

Кіраўнік ФПБ адзначыў, што сёння ў Беларусі функцыянуюць 24 тыс. прафсаюзных ячэек, прафсаюзных пярвічных арганізацый, якія аб'ядналі ў сабе практычна 4 млн людзей працы. "24 тыс. ячэек заключылі калектыўныя дагаворы, якіх сёння больш за 18 тыс. У калектыўных дагаворах сёння закладзены нормы, якія пакуль яшчэ не заўсёды адлюстраваны ў заканадаўстве. Норм вельмі шмат, яны так ці інакш спрашчаюць работу, адносіны, ствараюць бяспечныя ўмовы працы, стымулююць работу. І такіх норм у сярэднім у адным калектыўным дагаворы каля 33. Гэта шмат. Яны стымулююць чалавека зарабляць, адпачываць, забяспечваюць нармальныя ўмовы для жыцця самога работніка, яго сям'і, дзяцей", - сказаў Юрый Сянько.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў таксама дадаў, што ў рэспубліцы працуюць практычна 100 прафсаюзных спартыўных школ, больш за дзясятак здраўніц, гасцініцы. "Гэта вялікая работа, якая сёння ідзе ў нашай краіне дзякуючы падтрымцы дзяржавы, зладжанаму ўзаемадзеянню прафсаюза, наймальнікаў і ўрада, - сказаў Юрый Сянько. - Будзе прадаўжацца і работа на міжнародных пляцоўках з улікам вопыту, які ёсць у прафсаюза, у тым ліку і ў мяне". Кіраўнік ФПБ таксама падкрэсліў, што ключавой задачай прафсаюзаў застанецца абарона інтарэсаў працоўных у Рэспубліцы Беларусь, узмоцніцца і работа з моладдзю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі