Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2024, 14:47

Галоўчанка: наспела неабходнасць змяніць падыходы да забеспячэння грамадзян жыллём

Фота з архіва
Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі наспела неабходнасць змяніць падыходы да забеспячэння грамадзян жыллём. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час нарады ва ўрадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння нарада па вельмі актуальнай тэме, якая закранае большасць жыхароў нашай краіны. Яе правядзенне звязана з пэўнымі складанасцямі, што ўзнікаюць у галіне будаўніцтва жылля ў краіне, асабліва з дзяржпадтрымкай. І не таму, што мы не можам будаваць больш. Відаць, дзеючыя механізмы, якія забяспечваюць прадастаўленне дзяржпадтрымкі, пачынаюць страчваць актуальнасць", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр выказаў занепакоенасць адносна тэндэнцый, якія аказваюць уплыў на будаўніцтва ў бягучым годзе, у кантэксце выканання ўсіх намечаных мэт па праграме жыллёвага будаўніцтва. "Прычына - перш за ўсё адмова грамадзян, якія маюць права на дзяржпадтрымку, ад будаўніцтва. Не таму, што мы яе не можам забяспечыць, - проста людзі адмаўляюцца на гэтых умовах браць падтрымку. Пры гэтым колькасць людзей, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, нягледзячы на тое, што тэмпы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай вельмі істотныя, скарачаецца павольнымі тэмпамі. Адначасова расце колькасць жадаючых пабудаваць жыллё з ліку тых, хто знаходзіцца на ўліку маладых сем'яў без дзяцей або з адным дзіцем (нагадаю, дзяржпадтрымка прадастаўляецца толькі сем'ям, якія маюць не менш за два дзіцяці), а таксама іншых катэгорый, якія цяпер не маюць права на дзяржпадтрымку і не маюць магчымасці пабудаваць жыллё за кошт уласных сродкаў", - звярнуў увагу ён.

"Усе гэтыя тэндэнцыі і сацыяльная значнасць пытання сведчаць аб неабходнасці змянення падыходаў па забеспячэнні грамадзян жыллём", - падкрэсліў кіраўнік урада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі